Першая бітва пад Полацкам (17—18 жніўня 1812 г.) — бой паміж 1-м пяхотным корпусам рускіх пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна і французскімі карпусамі маршала Удзіна і генерала Сен-Сіра падчас вайны 1812 года. Варта адрозніваць гэта сутыкненне ад другой бітвы за Полацк, якая адбылася на гэтым жа месцы праз 2 месяцы.

Пасля бітвы пад Клясціцамі маршал Удзіна быў вымушаны адступіць да Полацка, на пецярбургскім кірунку. Узнікла пагроза расцягнутым камунікацыям Напалеона, якія пераследвалі асноўную рускую армію ў кірунку да Масквы. Для ўтрымання корпуса Вітгенштэйна да Удзіна на дапамогу падышоў корпус Сен-Сіра.

Ранняй раніцай 17 жніўня Вітгенштэйн атакаваў пазіцыі французаў каля сяла Спас, вымусіўшы французаў адступіць. Удзіна сцягнуў сілы з іншых кірункаў і арганізаваў контратаку. Да вечара абодва бакі захавалі свае пазіцыі. Цяжка паранены Удзіна перадаў камандаванне генералу Сен-Сіру.

Наступнай раніцай 18 жніўня Сен-Сір распачаў вялікі наступ. Ён здолеў увесці ў зман Вітгенштэйна і раптоўна атакаваў левы фланг і цэнтр рускай пазіцыі. Наступ меў поспех, французы разбілі абарону рускіх і захапілі 7 гармат. Калі паражэнне здавалася непазбежным, Вітгенштэйн пачаў кавалерыйскую контратаку. Яна прывяла французаў у замяшанне, што вымусіла іх вярнуцца на зыходныя пазіцыі. Вітгенштэйн, назіраючы перавышаючыя сілы французаў, адступіў.

За паспяховыя дзеянні Сен-Сір атрымаў маршальскае званне. Паводле надпісу на мармуровай пліце на сцяне Храма Хрыста Збавіцеля рускія страцілі забітымі і параненымі 5500 чалавек.

Бітва не мела сур’ёзных наступстваў. Наступныя два месяцы бакі не вялі актыўных баявых дзеянняў і накоплівалі сілы. Задача Вітгенштэйна была не дапусціць прасоўванні французаў да Пецярбурга, Сен-Сір блакіраваў корпус рускіх. Асноўныя бітвы разгортваліся на маскоўскім кірунку.

Гл. таксама Другая бітва пад Полацкам Барадзінская бітва

Літаратура

Спасылкі Успаміны маршала Г.Сен-Сіра пра бітву пад Полацкам

Катэгорыя:Бітвы вайны 1812 года Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:Жнівень 1812 года Катэгорыя:Французска-руская вайна 1812 года