У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Алжыры значацца 7 найменняў (на 2012 год), што складае ад агульнай колькасці ( на год).
6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, а 1 аб'ект (плато Тасілін-Аджэр) уключаны па змяшаных крытэрыях і прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i) і прыродным феноменам ці прасторай выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2010 год, 6 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны, у тым ліку 5 — па культурных крытэрыях і 1 аб'ект — па змяшаных.
Алжыр ратыфікаваў Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 24 чэрвеня 1974 года. Першы аб'ект на тэрыторыі Алжыра быў занесены ў спіс у 1980 годзе на 4-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс Аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны. Калі аб'екты дададзены адначасова, гэта значыць на адной сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, то аб'екты размяшчаюцца па нумарах. #ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 160px Крэпасць Аль-Кала ў старажытным горадзе Бені-Хамад () Правінцыя Мсіла 1007 1980 102 iii 2 160px Плато Тасілін-Аджэр () Правінцыі Ілізі і Таманрасет 1982 179 i, iii, vii, viii 3 160px Даліна Мзаб () Правінцыя Гардая X стагоддзе 1982 188 ii, iii, v 4 160px Старажытны горад Джэміла () Правінцыя Сетыф I стагоддзе 1982 191 iii, iv 5 160px Старажытны горад Тыпаса () Правінцыя Тыпаса VI стагоддзе да н.э. 1982 193 iii, iv 6 Старажытны горад Тымгад () Правінцыя Батна 100 1982 194 ii, iii, iv 7 Касба (старая частка) горада Алжыр () Правінцыя Алжыр 944 1992 565 ii, v
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
Спасылкі
Algeria — UNESCO World Heritage Centre
* Алжыр Катэгорыя:Спісы:Алжыр