Уладзі́мір Алякса́ндравіч Залама́й (нар. , в. Канчаны, Гродзенскі павет, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Ваўкавыскі заатэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980).

З 1968 года працаваў інжынерам на Брэсцкім заводзе электравымяральных прыбораў, начальнікам цэха, з 1973 года — сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода, з 1980 года — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. Узначальваў аддзел прамысловасці, з 1986 па 1989 гады быў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, у 1989—1992 гадах — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, з 29 чэрвеня 1993 года — намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 26 жніўня 1994 года — міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

9 снежня 1994 года быў прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 1994 года № 256 «Аб прызначэнні У. А. Заломая старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта» 13 сакавіка 2000 года быў адпраўлены ў адстаўку.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 2000 года № 130 «Аб вызваленні У. А. Заломая ад пасады старшыні Брэсцкага аблвыканкама»

Пасля быў прызначаны кіраўніком аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі ў Калінінградзе.

З 2008 года працаваў выканаўчым дырэктарам ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія».

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (1998)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 1998 года № 271. ордэн Айчыны ІІІ ступені (1999), званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы» (1999), ордэн Пашаны (2000).

Крыніцы

Спасылкі Ганна Петрачэнка. Уладзімір Заламай: «Я пяць разоў вяртаўся ў Брэст, і ў шосты прыеду …». Вячэрні Брэст. 28.09.2012 Ганаровыя выпускнікі Малабераставіцкай СШ НИКОМУ НЕ ДАВАЛ ПОКОЯ

Катэгорыя:Міністры па Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Сакратары Брэсцкага абкама КПБ Катэгорыя:Выпускнікі Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Катэгорыя:Першыя сакратары Баранавіцкага гаркама КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці