У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Рэспублікі Албанія значыцца 2 найменні (на 2014 год), што складае ад агульнай колькасці ( на год). Абодва аб’екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 4 аб’екты на тэрыторыі Албаніі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны. Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня 1989 года. Першы аб’ект, размешчаны на тэрыторыі Албаніі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс У табліцы аб’екты размешчаны паводле парадку іх дадавання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
#ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 Археалагічны музей-запаведнік Бутрынці () Найбліжэйшы горад: Саранда Вобласць: Влёра VI стагоддзе да н.э. 1992 № 570 iii 2 Гістарычныя цэнтры Берата і Гіракастры () Вобласць: Берат IV стагоддзе да н.э. 2005 № 569 iii, iv
Папярэдні спіс У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб’екты, прапанаваныя ўрадам Албаніі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны. #ВыяваНазваМесцазнаходжаннеЧас стварэнняГод дадання ў спіс№Крытэрыі 1 Магілы ў Басэ-Сельцы () Найбліжэйшы горад: Паградэц Вобласць: Корча VI стагоддзе да н.э. 1996 год 909 iii 2 Амфітэатр у Дурэсе () Вобласць: Дурэс I стагоддзе 1996 910 iv 3 Прыродная і культурная спадчына Ахрыдскага рэгіёна () Найбліжэйшы горад: Паградэц Вобласць: Корча — 2011 5626 iii, iv, vii, ix 4 Старажытны горад Апалонія () Найбліжэйшы горад: Фіеры Вобласць: Фіеры VI стагоддзе да н.э. 2014 5885 ii, iii, x
Спасылкі
Албанія Катэгорыя:Спісы:Албанія