Уладзі́мір Яго́равіч Са́ўчанка (нар. , в. Фралоўка Касцюковіцкага раёна, Магілёўская вобласць, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, былы старшыня Гродненскага абласнога выканаўчага камітэта (2001—2010).
Біяграфія У 1974 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.
Працаваў дырэктарам Брасаўскага сельгастэхнікума, Бранскай вобласці, Расія. Быў прарабам, начальнікам Круглянскага ДРБУ, старшынёй калгаса, пасля — старшынёй Круглянскага райвыканкама.
У 1996—1999 гадах — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 1999 па 2001 год быў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
5 лютага 2001 года быў прызначаны в. а. старшыні Гродзенскага аблвыканкама (у сувязі са смерцю Аляксандра Дубко).
29 сакавіка 2001 года Указам Прэзідэнта быў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2001 года №176 «Аб прызначэнні У.Я.Саўчанкі старшынёй Гродзенскага аблвыканкама»
25 студзеня 2010 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2010 года № 46 «Аб вызваленні ад пасады У.Я.Саўчанкі»
Праца на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Дзейнасць Уладзіміра Саўчанкі на чале Гродзенскай вобласці часта ацэньваецца негатыўна. У першую чаргу з яго асобай звязваюць руйнаванне гістарычнага цэнтру Гродна, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю.
У 2005—2009 гадах была праведзеная «рэканструкцыя» Гродна пад кіраўніцтвам губернатара Уладзіміра Саўчанкі. Падчас «рэканструкцыі» быў знішчаны цэлы шэраг помнікаў гісторыі і культуры: магнацкі Палац на Падоле (помнік архітэктуры XVIII стагоддзя)Страчаны палац на Падоле // harodnia.com, стайні Сцяпана Батуры (помнік архітэктуры XVI стагоддзя)Ценность, о которой не знали. 10 лет назад в Гродно разрушили здание XVI в. // hrodna.life, флігель палаца віцэ-адміністратара другой паловы XVIII стагоддзя. У тыя часы ён выконваў функцыю стайні і карэтнай. Гэты будынак быў самай старой аўтэнтычнай стайняй, якая захавалася на тэрыторыі Беларусі. Пасля трох месяцаў вырашэння лёсу флігеля, які цалкам захаваўся з 1794 году, яго зруйнаваліВ Гродно уничтожен очередной памятник истории // Эўрарадыё В Гродно разрушен флигель дворца вице-администратора XVIII века // naviny.by У Горадні зносяць флігель XVIII стагодзьдзя // Наша ніва.
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання