Касба () — крэпасць у старой частцы горада Алжыра. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Словам касба называюць крэпасці ў населеных пунктах Паўночнай Афрыкі.

Гісторыя Касба была пабудавана на руінах старажытнага фінікійскага горада Ікасіум. Гэта быў горад сярэдніх памераў, пабудаваны на ўзгорке. Горад быў падзелены на две часткі: верхнюю і ніжнюю.

У эпоху Сярэднявечча Касба была апорай міжземнаморскіх піратаў. Да пачатку XVII стагоддзя ў горадзе знаходзілася 25 000 рабоў. Сярод рабоў Касбы быў капітан іспанскага каралеўскага флоту Мігель Сервантэс, будучы аўтар рамана «Дон Кіхот».

Падчас алжырскай барацьбы за незалежнасць (1954—1962) у Касбе знаходзіўся цэнтр Фронту нацыянальнага асвабаджэння (ФНА). Для супрацьдзеяння барацьбітам за незалежнасць Алжыра французы былі вымушаны засяродзіць свае сілы на Касбе.

У 1992 г. Касба была ўключана ў спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Сучасны стан У жніўні 2008 года інфармацыйнае агенцтва Рэйтэр паведаміла аб тым, што Касба знаходзіцца ў запушчаным стане і асобныя часткі крэпасці знаходзяцца пад пагрозай разбурэння. Праблема абцяжарваецца яшчэ і тым, што дадзены раён перанаселены і патрабуе рассялення жыхароў. Колькасць людзей, якія пражываюць у Касбе вагаецца ад 40 000 да 70 000 чалавек.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Алжыры Катэгорыя:Алжыр (горад) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Алжыра