Манук Абегян (; {) — армянскі літаратуразнавец, фалькларыст, лінгвіст. Акадэмік АН Арменіі (1943). Біяграфія Скончыў Іенскі ўніверсітэт (1898) са званнем доктара філасофіі. Аўтар «Гісторыі старажытнаармянскай літаратуры» (т. 1—2, 1944—46), прац па армянскім фальклоры, мове, вершаскладанні і лексікаграфіі. Апублікаваў варыянт эпасу «Давід Сасунскі» (1889), даследаванні па армянскай міфалогіі і народным эпасе.

Літаратура

Катэгорыя:Вучоныя Арменіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспубліцы