Гласеты (гласета, — памяншальнае ад — язык) — невялікія таблеткі, якія пры ўжыванні закладваюць за шчаку і пад язык. Гласеты лёгка раствараюцца, пры гэтым актыўныя рэчывы вызваляюцца і ўсмоктваюцца слізістай абалонкай рота. Іх выкарыстоўваюць для атрымання рэзарбцыйнага эфекту. Гласеты ўжываюць і ў тых выпадках, калі лекі нельга прызначыць унутр з-за няўстойлівасці ў страўнікава-кішачным тракце.
Літаратура Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для 10—11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / М. I. Федзюковіч. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 256 с. : іл. ISBN 978-985-465-799-8.
Спасылкі