Тацця́на Мікала́еўна Барамзіна́ (; , Глазаў, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — , Смалявіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — савецкі снайпер і тэлефаністка, ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна). Яфрэйтар.
У гады Вялікай Айчыннай вайны скончыла Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі і з красавіка 1944 года ваявала на 3-ім Беларускім фронце, забіўшы 16 салдат праціўніка. З прычыны праблем са здароўем перавучылася ў тэлефаністку. 5 ліпеня 1944 года ў складзе 3-ага стралковага батальёна 252-га стралковага палка (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана да тылу праціўніка дзеля захопу вузла дарог і ўтрымання яго да прыбыцця асноўных сіл. Але на маршы батальён сутыкнуўся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка і быў разбіты, а сама Таццяна Барамзіна была схоплена і жорстка забітая. Перад смерцю яе доўга катавалі так, што яе змаглі апазнаць толькі па рэшткам абмундзіравання і па валасох.
Біяграфія
Даваенныя гады Таццяна Барамзіна нарадзілася ў горадзе Глазаве ў шматдзетнай сям’і. Бацька, Мікалай Макаравіч, быў працоўным на чыгунцы, у гады НЭПу пачаў гандляваць хлебам «па патэнце другога разраду» і быў пазбаўлены выбарчых правоў. Маці, Марфа Мітрафанаўна, вяла хатнюю гаспадарку, з 1928 года пачала гандляваць замест мужа. Пасля яе смерці ў 1931 годзе Марфа Мітрафанаўна дабілася аднаўлення выбарчых правоў. Яна не спыняла гандаль, і ў 1933 іх дом быў канфіскаваны.
Таццяна расла мужнай і фізічна моцнай дзяўчынкай, лёкка пераплывала Чэпцу. Скончыўшы 7 класаў школы і Глазаўскае педагагічнае вучылішча, дзе яна ўступіла ў камсамол, стала членам ТСААВІЯХІМа і Расійскага чырвонага крыжа, навучыўшыся страляць з вінтоўкі. Пасля сканчэння вучылішча ў 1937 годзе працавала ў школах сёлаў Амутніцы, Каркашура, Парзёў.
У 1940 годзе паступіла ў Пермскі педагагічны інстытут на геаграфічны факультэт. Пасля пачатку вайны прасілася на фронт, але атрымала адмову. Працягнуўшы навучанне, стала працаваць выхавальніцай у дзіцячым садку для эвакуіраваных, вучылася на курсах медсёстраў, здавала кроў.
Вялікая Айчыйная вайна У 1943 годзе была залічана ў Цэнтральную жаночую школу снайперскай падрыхтоўкі, пасля сканчэння якой у красавіку 1944 была накіравана на 3-і Беларускі фронт. У бітвах яна забіла са снайперскай вінтоўкі 16 салдат праціўніка, але хутка ў яе пачаў пагаршацца зрок. Адмовіўшыся дэмабілізавацца, Таццяна перавучылася ў тэлефаністку.
22 і 23 сакавіка 1944 года ў бітвах каля вёскі Малое Маразова пад моцным артылерыйскім абстэлам яна 14 разоў выпраўляла парваную тэлефонную сувязь.
5 ліпеня 1944 года Таццяна ў складзе 3-яга стралковага батальёна 252-га стралковага палка (70-я стралковая дывізія, 33-я армія, 3-і Беларускі фронт) была накіравана ў тыл праціўніка для выканання баявой задачы — захапіць у тыле ворага вузел дарог і ўтрымліваць яго да прыбыцья асноўных сіл. На маршы каля вёскі Пекалін батальён сутыкнуўся з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка. У баі Таццяна пад агнём дапамагала параненым. Бачачы перавагу праціўніка, яна загадала параненым адступаць да лесу, а тым, хто не можа — укрыцца ў бліндажы. Таццяна адстрэльвалася да апошняй кулі, забіўшы 20 варожых салдат. Захапіўшы бліндаж, нацысты расстралялі параненых з супрацьтанкавай стрэльбы. Таццяну доўга катавалі: цела парэзалі кінжалам, вочы выкалалі, грудзі зрэзалі, у жывот уваткнулі штык і дабілі стрэлам з супрацьтанкавай стрэльбы ў галаву. Апазналі яе толькі па рэштках абмундзіравання і па валасох.
Таццяна Барамзіна была пахавана на станцыі Волма, а ў 1963 годзе яе астанкі былі перанесены ў брацкую магілу ў вёску Каліта Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці..
Узнагароды і званні Герой Савецкага Саюза (24 мая 1945 года, пасмяротна) Ордэн Леніна (24 мая 1945 года, пасмяротна)
Памяць 8 мая 1946 года вуліца Пралетарская ў Глазаве, дзе вырасла Таццяна, была названа яе імем. Маці, Марфе Мітрафанаўне, павярнулі хату, якая стала выконваць ролю своеасаблівага «музея» Таццяны Барамзіной, пакуль не трапіла пад знос у 1960-я гады.
У Глазаве і Іжэўску пастаўленыя помнікі.
Яе імем названая школа № 86, спартыўная дзіцяча-юнацкая школа ў Пермі і школа № 53 у Іжэўску. Навек залічана ў спіс сярэдняй школы № 2 горада Глазава. На будынку Пермскага педагагічнага інстытута ў ейную памяць пастаўлена мемарыяльная дошка.
Імем Таццяны Барамзіной названыя вуліцы ў Мінску, Глазаве, Іжэўску, Пермі, Падольску.
Літаратура Энцыклапедыі і даведнікі
Памятник Герою Советского Союза Т. Н. Барамзиной, погибшей 5 июля 1944 г. // Памятники истории и культуры Удмуртии: каталог / ред. О. П. Майкова. — Изд. 2-е, перераб. — Ижевск, 1990. — С. 25-26. Нарысы і мемуары
Татьяна Николаевна Барамзина (1919—1944) // Знаменательные даты г. Глазова — 2004 / ПНБ им. В. Г. Короленко. — Глазов, 2003. — С. 29-30. Кулемин И. Г., Сентемова Л. Ф., Ислентьева Р. А. Герои Советского Союза — наши земляки. Устинов, 1985. — С. 14.
Николаев В. И. Танины тополя — Ижевск : Удмуртия, 1970. — 78 с — 30 000 экз. Героини. Вып. 1. — , 1969. — С. 29-36. Артыкулы Кочин Г. Неизвестные страницы жизни Татьяны Николаевны Барамзиной, Героя Советского Союза / Глеб Кочин // Красное знамя. — 2012. — 25 янв. — С. 3. 19 декабре Татьяна Барамзиналы тырмысал 90 арес = 19 декабря Татьяне Барамзиной исполнилось бы 90 лет / подготовила Елена Пономарева // Иднакар. — 2009. — 22 дек. — С. 3. — Содерж.: Ноку вунонтэм = Никогда не забудем; Дауръёслы — сюлмамы = В сердце — навеки; Танялы сизьыса… = Посвящая Тане. Конюхова Т. Ф. Барамзина Т. Н. // Огненные детство и юность: очерк / Т. Ф. Конюхова. — Ижевск, 2007. — С. 25. Варанкина О. «Живая вернусь героем…»: [к 85-летию со дня рождения Героя Советского Союза Татьяны Барамзиной] / О. Варанкина // Мой город. — 2004. — 23 дек. — С. 15. Сунцова Н. Беларусь музъем понна… = За землю Белоруссии: [Т. Н. Барамзина] / Н. Сунцова // Иднакар. — 2004. — 21 дек. — С. 4. Варанкина О. Все перевернула война: Именем этой девушки названы ўлицы в Глазове, в Ижевске, Перми, Подольске, Минске: [Т. Н. Барамзина] / О. Варанкина // Красное знамя. — 2004. — 21 дек. — С. 3. Голубева Г. Памятник Герою Советского Союза Татьяне Барамзиной / Г. Голубева // Ленинский путь. — 1958. — 10 дек. — С. 1.
Катэгорыя:Жанчыны-снайперы Катэгорыя:Выпускнікі ПермДПУ Катэгорыя:Снайперы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне