Сямён Шасцілоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», у першай палове 2011 года выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», пасля далучыўся да дубля. 27 лістапада 2011 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» (3:4) дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Сезон 2012 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010». У першай палове 2013 года гуляў за дубль «Дынама», таксама правёў адзін матч у Лізе Еўропы. Улетку 2013 года ізноў адправіўся ў «Бярозу-2010», але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У сезоне 2014 заставаўся ў «Бярозе-2010», дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2015 пачаў у складзе «Дынама», але гуляў толькі за дубль. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»"Городея" взяла у минского "Динамо" в аренду Шестиловского, якой дапамог па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», але неўзабаве арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2016. Сезон 2016 распачаў у якасці іграка асновы «цукровых», але ўлетку згубіў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года вярнуўся ў Мінск. У студзені 2017 года, падпісаўшы новы кантракт з «Дынама», зноў адправіўся ў арэнду ў «Гарадзею»Защитник минского "Динамо" Шестиловский продолжит играть в аренде в "Городее". У сезоне 2017 па чарзе выхадзіў на поле і сядзеў на лаўцы запасных.
У лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман», аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй». У лютым 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубамШестиловский подписал двухлетний контракт с "Городеей". У пачатку сезона 2018 пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. З чэрвеня па жнівень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове.
У верасні 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»Шестиловский подписал контракт со "Славией". Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клубШестиловский покинул "Славию".
У снежні 2022 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы.
9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі (1:2). Пазней здолеў замацавацца ў зборнай як асноўны цэнтральны абаронца. Прымаў удзел у Кубках Садружнасці 2014 і 2015 у Санкт-Пецярбургу, турнір 2016 года быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 (1) Д3 Дынама-2 10 1 2011 (2) Д1 Дынама 1 0 2012 Д2 Бяроза-2010 19 1 2013 (1) дубль Дынама 17 1 2013 (2) Д2 Бяроза-2010 1 0 2014 Д2 Бяроза-2010 24 1 2015 (1) дубль Дынама 14 1 2015 (2) Д2 Гарадзея 13 1 2016 Д1 Гарадзея 16 0 2017 Д1 Гарадзея 15 0 2018 Д1 Гарадзея 20 0 2019 Д1 Гарадзея 16 0 2020 (1) Д1 Гарадзея 19 0 2020 (2) Д1 Славія 5 1 2021 Д1 Славія 23 0 2021 Д1 Славія 21 4
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск