Вячаслаў Камінскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Аўтазаводзец-Трактар».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», дзе гуляў за дубль, пазней выступаў у Другой лізе за «Маладзечна». У 2012 годзе перайшоў у «Смалявічы-СТІ» і разам з гэтым клубам выйграў Другую лігу. З 2013 года выступаў за смалявіцкі клуб у Першай лізе, але паступова саступіў месца асноўнага брамніка Аляксандру Чаркасу, і ўлетку 2014 года перайшоў у «Слонім».
У студзені 2015 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», якую на той момант узначальваў былы трэнер «Смалявічаў-СТІ» Юрый Пунтус. У сакавіку падпісаў кантракт з клубам. Большую частку чэмпіянату 2015 гуляў за дубль, часам з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнай каманды. 31 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гомеля» (3:1).
У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да складу «Оршы», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2017 года зноў быў запрошаны на прагляд у Мазыр, аднак у выніку падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». Правёў за асноўную каманду «Нафтана» два матчы, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў клуб.
У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня», але так і не згуляў за яго. У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Оршы», пакінуў каманду ў жніўні таго ж года і перайшоў у «Клецк».
У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна». Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», з якім на наступны год перамог у Другой лізе. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на год. У 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы, стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, але не поле не выхадзіў. У снежні 2023 года пакінуў «Астравец».
У пачатку 2024 года далучыўся да клуба «Аўтазаводзец-Трактар».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2006 дубль Лакаматыў 9 −9 2007 Д3 СКВІЧ 13 −12 2008 дубль Лакаматыў 3 −1 2009 Д3 Маладзечна 22 −26 2010 Д3 Маладзечна 22 −39 2011 Д3 Забудова 29 −28 2012 Д3 Смалявічы-СТІ 17 −6 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 15 −16 2014 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 6 −5 2014 (2) Д2 Слонім 4 −8 2015 Д1 Славія 2 −4 2016 Д2 Орша 25 −28 2017 (1) Д1 Нафтан 2 −4 2017 (2) Д2 Прамень 0 0 2018 (1) Д2 Орша 7 −12 2018 (2) Д3 Клецк 8 −7 2019 (1) Д3 Андэрдог 13 −10 2020 Д3 Астравец 20 1 / −25 2021 Д3 Астравец 21 −12 2022 Д2 Астравец 5 −7 2023 Д2 Астравец 0 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Клецк Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск