Ігар Тыманюк (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера З 2011 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць мінскага «Дынама» (2:3). Пазней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.
У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў аснове, толькі ў канцы сезона, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў стаў з’яўляцца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2017 года адправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, іспанскі, ужо не трапіў. Пазней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў і неўзабаве падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Маш’ал».
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і лютым афіцыйна стаў іграком клуба. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У лютым 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама гуляў у стартавым складзе, разам з клубам выйшаў у Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух».
У лютым 2020 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб.
У студзені 2023 года падпісаў пагадненне з брэсцкім «Дынама». У студзені 2024 года разарваў кантракт з клубам, пасля чаго падтрымліваў форму з «Нівой». У лютым 2024 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды.
Міжнародная кар’ера 10 жніўня 2016 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Малдовы (1:1).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 4 0 2012 дубль Брэст 29 0 2013 Д1 Дынама 1 0 2014 Д1 Дынама 3 0 2015 Д1 Дынама 4 0 2016 Д1 Дынама 20 1 2017 Д1 Маш’ал 16 1 2018 Д2 Славія 26 4 2019 Д2 Рух 25 5 2020 Д1 Славія 20 0 2021 Д1 Славія 23 2 2022 Д1 Славія 20 0 2023 Д1 Дынама 16 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Маш’ал Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына