Дзмітрый Мулькевіч (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны.

Клубная кар’ера З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», праз два гады трывала замацаваўся ў складзе дубля. Тады ж пачаў часам трапляць і ў асноўную каманду. 9 жніўня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра» (1:0).

У пачатку сезона 2015 планавалася аддаць Мулькевіча ў арэнду ў «Кобрын», але ў трэніровачным матчы за гэты клуб ён атрымаў траўму і быў вымушаны вярнуцца ў «Дынама». У жніўні 2015 года, пасля аднаўлення ад траўмы, усё ж такі апынуўся ў «Кобрыне»1-я лига. “Орша” Разумова. Правёў у Першай лізе 14 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама», аднак у выніку не трапіў у заяўку на сезон.

У пачатку 2017 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і ў лютым падпісаў кантракт. Дапамог камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. Застаўся ў складзе «Руха» і на сезон 2019, аднак з’яўляўся на полі эпізадычна.

У лютым 2020 года перайшоў у пінскую «Хвалю»Хавбек Мулькевич стал игроком "Волны", дзе стаў іграком асновы, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубамГусев и Павловец подписали соглашения с "Волной", Демков покинул команду, аднак у сезоне 2021 стаў рэдка выхадзіць на поле.

У ліпені 2021 года перабраўся ў «Маларыту», а ў пачатку 2022 года стаў іграком польскага клуба ГКС (Вікелец)Хавбек "Малориты" уехал в четвертый польский дивизион. Пакінуў каманду ў студзені 2023 года. З лютага 2023 года стаў трэніравацца з «Нівой» з Доўбізны і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Брэст 1 0 2013 дубль Дынама 9 1 2014 Д1 Дынама 3 0 2015 (1) дубль Дынама 8 4 2015 (2) Д2 Кобрын 14 0 2017 Д2 Граніт 26 1 2018 Д3 Рух 26 6 2019 Д2 Рух 4 2 2020 Д2 Хваля 23 2 2021 (1) Д2 Хваля 2 0 2021 (2) Д3 Маларыта 13 5 2021/22 (2) Д4 ГКС 6 0 2022/23 (1) Д5 ГКС 15 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маларыта Катэгорыя:Ігракі ФК ГКС Вікелец Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна