Баяры — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Лышчыцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад дзяржаўнага маёнтка Марозавічы.
У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 3 вяскоўцы загінулі, 1 прапаў без вестак.
4 верасня 1972 года далучана да вёскі ЦюпрыкіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1858 — 84 сялянскія душы. 1886 — 33 двары, 195 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 201 жыхар. 30 верасня 1921 — 18 двароў, 76 жыхароў.
Вядомыя асобы Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (1923—2012) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Літаратура
Спасылкі