Максі́мыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. (ст. 81). — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета. Злілася з в. Збірагі.

Гісторыя У XIX ст. вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Збірагі, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1870 годзе адносілася да Залескай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, уваходзіла ў Збіражскую гміну Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 вяскоўцаў.

8 мая 1970 года вёска Максімы з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

4 верасня 1972 года далучана да вёскі ЗбірагіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1858 — 83 сялянскія душы. XX стагоддзе: 1905 — 143 жыхары. 30 верасня 1921 — 13 двароў, 64 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Збірагі