Сычыкі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Лышчыцкага сельсавета.
Гісторыя У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска — цэнтр маёнтка княгіні Яблонскай (у першым шлюбе Сапега) у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1833 года ў маёнтку, складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. Уласнасць графіні П. Грабоўскай. У 1905 годзе вёска у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Непадалёку ад яе знаходзіўся маёнтак.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў БССР.
4 верасня 1972 года далучана да вёскі ВельямовічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1833 — 81 прыгонны селянін. 1846 — 10 двароў, 71 жыхар. XX стагоддзе: 1905 — 135 жыхароў, у маёнтку — 44 жыхары. 30 верасня 1921 — 11 двароў, 41 жыхар.
Літаратура
Спасылкі