Віктар Віктараў Генеў (; нар. , , Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца сафійскай «Славіі».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Леўскі», кар’еру пачаў у арэндзе ў клубе другога дывізіёна «Мантана». Вярнуўшыся з арэнды, 19 сакавіка 2008 дэбютаваў у складзе «Леўскі» ў матчы супраць плоўдзіўскага «Лакаматыва» (0:1). У 2009 годзе разам з «Леўскі» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Балгарыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў.

У чэрвені 2010 года перайшоў у іншы сафійскі клуб, «Славію», з якой дайшоў да фінала Кубка Балгарыі. Улетку 2011 года на правах арэнды перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», пазней гуляў ва Украіне за «Александрыю». Улетку 2012 года вярнуўся ў «Славію», гуляў там яшчэ паўтары гады.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Спартак» (Семей), які выйшаў у Прэм’ер-лігу. Адгуляўшы сезон у Казахстане, у лютым 2015 года папоўніў склад шатландскага «Сент-Мірэна», але той па выніках сезона 2014/15 страціў месца ў Прэм’ершыпе, пасля чаго Генеў пакінуў клуб. У верасні 2015 года далучыўся да румынскага «Петралула».

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Болгарский защитник Виктор Генев стал игроком минского «Динамо». Аднак, у пачатку сезона выбыў з-за траўмы, а пасля аднаўлення не здолеў праявіць сябе ў асноўным складзе, у выніку згуляў толькі ў двух матчах чэмпіянату. 12 ліпеня 2016 года кантракт «Дынама» з абаронцам быў разарваныМинское «Динамо» объявило о расторжении контрактов c Адамовичем и Геневым.

У верасні 2016 года стаў іграком «Леўскі»Бывший защитник минского «Динамо» Генев перешел в «Левски». У лютым 2017 года перабраўся ў «Боцеў». Дапамог «Боцеву» выйграць Кубак Балгарыі, калі каманда з Плоўдзіва ў фінале 24 мая 2017 года перамагла «Лудагорац» з лкам 2:1. У жніўні 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод». У лістападзе 2018 года вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком «Чэрна Мора».

У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Бярое» са Стара-Загоры, дзе часцей выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2020 года вярнуўся ў «Боцеў», дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года перайшоў у сафійскую «Славію».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.

Дасягненні Чэмпіён Балгарыі: 2008/09 Бронзавы прызёр чэмпіянату Балгарыі: 2021/22 Уладальнік Кубка Балгарыі: 2017 Уладальнік Суперкубка Балгарыі (3): 2007, 2009, 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі ФК Леўскі Катэгорыя:Ігракі ФК Мантана Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Семей Катэгорыя:Ігракі ФК Сент-Мірэн Катэгорыя:Ігракі ФК Петралул Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Боцеў Плоўдзіў Катэгорыя:Ігракі ФК Ашдод Катэгорыя:Ігракі ФК Чэрна Мора Варна Катэгорыя:Ігракі ФК Бярое