Дры́чын (, ) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Геаграфія

Месціцца за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 2 кіламетры ад чыгуначнага прыпынку Дрычын лініі Мінск—Асіповічы.

Назва На думку географа Вадзіма Жучкевіча, назва Дрычын паходзіць ад імя Дрык с. 109.

Гісторыя

У складзе ВКЛ Дрычын вядомы з XVII стагоддзя як сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць каталіцкай царквы. У 1684 годзе ў вёсцы было 38 двароў, шляхецкая ўласнасць.

У канцы XVII стагоддзя пабудавана ўніяцкая царква. У 1744 годзе быў 61 двор і 185 душ мужчынскага полу, карчма, уласнасць Агінскіх.

У Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З канца XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе былі царква, карчма, 2 ветракі, уласнасць Ратынскага. У 1835 годзе існавала драўляная царква. З 1860-х гадоў у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета.

У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе ў народным вучылішчы вучыліся 59 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.

У 1879 годзе Дрычынскі царкоўны прыход налічваў больш 2 тысяч прыхаджан, у яго ўваходзілі яшчэ 5 вёсак апроч Дрычына, пры царкве працавала папячыцельства. Царкве належала 70 дзесяцін зямлі, у тым ліку 33 — ворыва, 30 — сенажаці, 3 дзесяцін — прысядзібнай. У царкоўным архіве станам на 1879 год захоўваліся метрычныя кнігі і спаведныя спісы прыхаджан з 1844 года.

Паводле перапісу 1897 года ў Дрычыне была ваўначоска з конным прывадам, школа, 3 крамы, піцейны дом, хлебазапасны магазін, адбываліся штогадовыя кірмашы.

У 1900 годзе у школе займаліся 54 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі, настаўнікам быў Міхаіл Васілеўскі. У 1904 годзе для школы пабудавалі новы драўляны будынак.

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкім часам народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 80 вучняў, працавалі 2 настаўнікі.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Дрычынскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 12 сакавіка 1935 года Рудзенскага, з 6 ліпеня 1935 года Смілавіцкага, з 11 лютага 1938 года Рудзенскага раёнаў, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Новы Дрычын», была кузня. У 1930-я гады Дрычынская царква была закрыта, а праз некалькі год, з пісьмовай згоды мясцовых жыхароў, разабрана на будаўнічыя матэрыялы, з якіх пазней пабудавалі вясковую школу. У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а ў 1956 годзе — сярэдняй. У музеі школы знаходзіцца ліст ад касманаўта Юрыя Гагарына з асабістым аўтографам. Ліст быў адрасаваны піянерскім атрадам 6 класа.

У 1939 годзе да Дрычына далучана вёска Пахар.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Дзейнічала савецкае падполле, у наваколлі партызанская брыгада «Беларусь». У 1942—1943 гадах нямецкай адміністрацыяй былі расстраляны 39 ваеннапалонных і 2 партызаны. У 1943 годзе вёска была часткова спалена.

У 2010 годзе нададзены статус аграгарадка. Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад Дрычынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1744 год — 61 двор, 185 душ мужчынскага полу 1800 год — 128 двароў, 786 жыхароў 1816 год — 63 двары, каля 490 жыхароў 1886 год — 75 двароў, 995 жыхароў 1897 год — 240 двароў, 1225 жыхароў 1908 год — 220 двароў, 1762 жыхары 1917 год — 266 двароў, 1546 жыхароў 1960 год — 130 жыхароў; чыгуначны раз’езд, 7 жыхароў 1971 год — 147 двароў, 496 жыхароў 1999 год — 730 жыхароў 2002 год — 261 двор, 731 жыхар 2007 год — 278 гаспадарак, 752 жыхары 2010 год — 730 жыхароў 2012 год — 254 гаспадаркі, 727 жыхароў 2019 год — 679 жыхароў

Эканоміка

Дом быту Аддзяленне сувязі Ашчадная каса Сталовая Механічная майстэрня Крама

Культура Бібліятэка Дом культуры Рэлігійная грамада хрысціян веры евангельскай.

Адукацыя

Базавая школа, у 2003 годзе займаліся 211 вучняў, працавала 25 настаўнікаў. Затым яслі-сад.

У музеі школы знаходзіцца ліст ад касманаўта Юрыя Гагарына з асабістым аўтографам. Ліст быў адрасаваны піянерскім атрадам 6 класа.

Медыцына Ветэрынарны ўчастак Амбулаторыя

Славутасці Сакральны ўзгорак Капішча (182,2 м над узроўнем мора)

Страчаная спадчына Царква Святога Іаана (каля 1750-х, страчана ў 1930-я). Ва ўрочышчы Старое Балота раней быў валун, «скарбавы камень». Паводле падання, пад каменем быццам было зарыта шмат зброі і золата.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна

Катэгорыя:Ратынскія Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі