Заво́сце (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Радваніцкага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX ст. вядома як фальварак у Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР.

Скасавана 20 чэрвеня 1988 годаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 9 жыхароў.

Літаратура