Калодна — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Клейнікаўскага сельсавета.
Гісторыя У XIX ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Церабунь. Уласнасць графа Грабоўскага. Адносілася да Пецькаўскай сельскай грамады. У пачатку XX ст. вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, у калгасе «Пагранічнік» (цэнтр — вёска Клейнікі).
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1858 — 231 сялянская душа. XX стагоддзе: 1905 — 87 жыхароў. 1921 — 52 будынкі, 253 жыхары. XXI стагоддзе:
Літаратура
Спасылкі