Лашнёва — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Дамачаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дзям'янічы, якім валодаў пан Р. Гажыц. У 1905 годзе ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, уваходзіла ў Турнянскую гміну Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1870 — 174 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 118 жыхароў. 30 верасня 1921 — 5 двароў, 30 жыхароў. XXI стагоддзе:

Літаратура

Спасылкі