Куна́хі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Мухавецкага сельсавета.
Гісторыя У XIX ст. вядомы як засценак у складзе маёнтка Вулька ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уласнасць пана Гутоўскага. Засценак адносіўся да сельскай грамады. У пачатку XX ст. вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1976 годзе злілася з вёскай Камяніца-ЖыравецкаяРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распраджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1870 — 63 жыхары. XX стагоддзе: 1921 — 1 гаспадарка, 3 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Камяніца Жыравецкая