Туід (, ) — рака, якая праходзіць у памежным паміж Англіяй і Шатландыяй раёне і фарміруе адміністрацыйную граніцу паміж імі на працягу 27 км да вусця. З’яўляецца 11-й па даўжыні ракой Вялікабрытаніі. Выток ракі знаходзіцца на ўзгорках побач з вёскай Туідсмюір і недалёка ад вытокаў рэк Клайд, якая цячэ на паўночны захад, і Анан, якая цячэ на поўдзень. Існуе прымаўка, якая адлюстроўвае факт вытоку гэтых трох значных рэк з адной мясцовасці: «» («Анан, Туід і Клайд пачынаюцца з гэтых узгоркаў»). Рака ўпадае ў Паўночнае мора ў горадзе Берык-эпон-Туід.

На рацэ стаяць гарады Піблс, Галашылс, Мелраўз, Келса, Колдстрым і Берык-эпон-Туід. На ёй таксама знаходзіцца сядзіба Вальтэра Скота Эбатсфард.

Туід з’яўляецца адной з найбагацейшых ласосевых рэк Вялікабрытаніі. Даліна ракі ўяўляе вялікую цікавасць з пункту гледжання гісторыі ледавіковага перыяду Вялікабрытаніі, таму што рэчышча сучаснай ракі праходзіць па дне старажытнага ледавіка апошняга ледавіковага перыяду.

Спасылкі Апісанне даліны ракі Туід (англ.)

Катэгорыя:Рэкі Англіі Катэгорыя:Рэкі Шатландыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Паўночнае мора