Павел Сядзько (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча з «Белшынай» (2:1). Неўзабаве стаў трапляць і ў стартавы склад брэстчан, а 5 кастрычніка забіў свой першы гол у наймацнейшым дывізіёне — у браму мінскага «Дынама». Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць барысаўскі БАТЭ, аднак паўабаронца застаўся ў Брэсце.
У сезоне 2016 ужо быў іграком асноўнага складу, звычайна выхадзіў на замену. З чэрвеня 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак у кастрычніку зноў пачаў выхадзіць на замену. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна.
У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху», а ў ліпені арэнда была падоўжана да канца года. Замацаваўся ў стартавым складзе «Руха» і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове 2020 года гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, а ў ліпені 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года падпісаў новы кантракт з «Дынама». Стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб і хутка быў заяўлены за маскоўскае «Тарпеда». Правёў 9 матчаў у сезоне 2021/22, па выніках якога клуб выйшаў у Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт быў датэрмінова разарваны, і неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з «Гомелем», дзе замацаваўся ў аснове.
У снежні 2022 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі.
Міжнародная кар’ера У лістападзе 2016 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы і дапамог беларускай зборнай выйсці ў элітны раўнд.
1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2) і быў выдалены ў другім тайме. У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.
9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4). Пазней доўгі час не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у яе склад, калі згуляў 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2018, 2019 Пераможца Першынства ФНЛ: 2021/22
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 Д1 Дынама (Брэст) 8 1 2016 Д1 Дынама (Брэст) 12 1 2017 Д1 Дынама (Брэст) 22 1 2018 Д1 Дынама (Брэст) 16 3 2019 Д2 Рух 21 6 2020 (1) Д1 Рух 11 2 2020 (2) Д1 Дынама (Брэст) 12 1 2021 (1) Д1 Дынама (Брэст) 20 7 2021/22 Д2 Тарпеда 9 0 2022 (2) Д1 Гомель 17 4 2023 Д1 Дынама (Мінск) 21 5
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск