Юрый Валовік (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Лагойска, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за дубль клуба. 19 верасня 2010 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).
З 2012 года доўгі час выступаў за клуб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных ігракоў. Улетку 2014 года вярнуўся ў «Дынама», выступаў за дубль. У лютым 2015 года на правах арэнды стаў іграком «Гарадзеі», у складзе якой замацаваўся ў аснове і дапамог па выніках сезона 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй». У сезоне 2016 звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з клубам. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе гарадзейцаў, але пазней зноў страціў месца ў аснове; такая сітуацыя паўтарылася і ў сезоне 2018.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. У 2019 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у пачатку 2020 года звычайна выхадзіў на замену, пасля вярнуўся ў стартавы склад.
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Белшынай» і ў сакавіку падпісаў кантракт. Прапусціў пачатак сезона 2021, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйскім клубам. Амаль увесь сезон 2022 прапусціў з-за траўмы, толькі ў канцы года зноў выйшаў на поле. У лютым 2023 года пакінуў бабруйскі клуб.
У сакавіку 2023 года папоўніў склад віцебскага «Макслайна». У ліпені 2023 года перайшоў у «Маладзечна». Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года. У сакавіку 2024 года стаў іграком «Астраўца».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д1 Дынама 2 0 2011 дубль Дынама 23 1 2012 Д2 Бяроза-2010 23 1 2013 Д2 Бяроза-2010 26 1 2014 (1) Д2 Бяроза-2010 15 1 2014 (2) дубль Дынама 10 0 2015 Д2 Гарадзея 24 1 2016 Д1 Гарадзея 15 0 2017 Д1 Гарадзея 18 0 2018 Д1 Гарадзея 20 0 2019 Д1 Гарадзея 24 0 2020 Д1 Гарадзея 21 0 2021 Д2 Белшына 25 1 2022 Д1 Белшына 1 0 2023 (1) Д2 Макслайн 12 1 2023 (2) Д2 Маладзечна 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец