Аляксей Мартынец (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай «Змены» (пазней пераўтворана ў «Мінск»), з 2003 года пачаў выступаць за клуб у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да найвышэйшага дывізіёна. У Вышэйшай лізе за «Мінск», аднак, гуляў нядоўга, шмат часу прапусціў з-за траўм, і завяршаў кар’еру ў сталічным клубе ў дублі і фарм-клубе «Мінск-2».
З лета 2009 года гуляў за «Смаргонь» і жодзінскае «Тарпеда». У 2011 годзе выступаў у Першай лізе за мікашэвіцкі «Граніт», а пасля стаў іграком «Гарадзеі», дзе трывала замацаваўся ў аснове.
Па выніках сезона 2015 дапамог гарадзейцам выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2016 не меў сталага месца ў складзе, звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У першай палове 2017 года амаль не з’яўляўся на полі. У ліпені 2017 года адправіўся на прагляд у літоўскі «Атлантас», аднак не падышоў і вярнуўся ў «Гарадзею». Неўзабаве пасля вяртання пакінуў гарадзейскі клуб і перайшоў у «Граніт», за які гуляў да канца сезона 2017.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2006 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2004
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 Д3 Змена 22 1 2004 Д3 Змена 24 5 2005 Д2 Змена 30 5 2006 Д2 Мінск 26 6 2007 Д1 Мінск 19 2 2008 Д3 Мінск-2 11 3 2009 (1) дубль Мінск 11 0 2009 (2) Д1 Смаргонь 13 2 2010 Д1 Тарпеда 23 0 2011 Д2 Граніт 28 1 2012 Д2 Гарадзея 20 0 2013 Д2 Гарадзея 29 0 2014 Д2 Гарадзея 29 2 2015 Д2 Гарадзея 30 3 2016 Д1 Гарадзея 14 1 2017 (1) Д1 Гарадзея 2 0 2017 (2) Д2 Граніт 14 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея