Яўген Шыдлоўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскага «Белкарда», дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпеда», дзе выступаў у якасці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазней на працягу трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебска» і «Граніта». З апошнім клубам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусціўся на пазіцыю абаронцы.
Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў Жодзіна, аднак у выніку прагляду не падышоў і ў лютым пакінуў «Тарпеда-БелАЗ». Неўзабаве стаў іграком «Гарадзеі», якой па выніках сезона 2015 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі». У сезоне 2016 страціў месца ў аснове «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Вышэйшай лізе. У пачатку сезона 2017 і ў ліпені 2017 года гуляў у стартавым складзе, астатні ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных, за сезон згуляў у 7 матчах у Вышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею».
У лютым 2018 года адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт. Пачынаў сезон у аснове, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў чэрвені.
У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС, аднак у красавіку таго ж года перабраўся ў «Смалявічы». У смалявіцкай камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з верасня стаў часцей заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах.
Міжнародная кар’ера У 2009 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль Тарпеда 25 2 2009 дубль Тарпеда 17 5 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 0 2012 Д2 Ліда 18 1 2013 Д2 Віцебск 21 1 2014 Д2 Граніт 26 1 2015 Д2 Гарадзея 26 3 2016 Д1 Гарадзея 5 0 2017 Д1 Гарадзея 7 0 2018 Д2 Ліда 19 2 2019 Д2 Смалявічы 18 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы