Аберацыя святла — змена напрамку распаўсюджвання святла (выпраменьвання) пры пераходзе з адной сістэмы адліку да іншай.

У астраноміі Аберацыя святла ў астраноміі — змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы.

Адрозніваюць векавую аберацыю святла, выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вялікая вось якога паралельна плоскасці экліптыкі і роўная прыблізна 20",5.

Аберацыя святла адкрыта ў 1725 годзе англійскім астраномам Дж. Брэдлі.

Літаратура

Спасылкі Аберрация света // Астронет

Катэгорыя:Астраметрыя