Мі́ля () — пазасістэмная адзінка даўжыні ў неметрычных сістэмах адзінак. Назва паходзіць ад — «тысяча крокаў». У Старажытным Рыме мілю вызначалі як «тысячу падвойных крокаў узброенага воіна (легіянера)» і лічылі яе роўнай 1481 м (пазней — 1483,5 м).

У сярэднія вякі ў краінах Еўропы ужываліся розныя па лікавых значэннях нацыянальныя мілі. Найбольш распаўсюджаныя мілі: рымская (1,478 км), англійская (звычайная; 1,524 км), лонданская (статутная; 1,609 км), пруская (7,533 км), расійская (7 вёрст, або 7,468 км). У краінах з неметрычнай сістэмай мер міля ўжываецца да цяперашняга часу.

На Беларусі На Беларусі міля выкарыстоўвалася з часоў сярэдневякоўя і да XX стагоддзя.

У Вялікім Княстве Літоўскім ужывалася літоўская міля: у XVI—XVII стагоддзях яна складалася з 300—315 шнуроў, або 13 230—16 300 локцяў; у XVIII—XIX стагоддзях літоўская міля адпавядала 7,289 расійскім вёрстам (7,777 км).

На Падляшшы і ў ВКЛ выкарыстоўвалася таксама геаграфічная міля (нямецкая, велікапольская), якая складалася з 12 862 локцяў і адпавядала 1/15 градуса дугі зямнога экватара (7,420 км).

Віды мілі У навігацыі выкарыстоўваюцца:

міжнародная марская міля — даўжыня 1 градуса дугі зямнога сфероіда на шыраце 44,5°, прынята роўнай 1,852 км; сухапутная (статутная, законная) міля — роўная 1609,344 м; брытанская марская (адміралцейская) міля — роўная 1853,184 м (ужываецца ў англамоўных краінах); экватарыяльная міля — даўжыня 1 градуса дугі зямнога экватара, роўная 1855,1 м; геаграфічная, або нямецкая міля — даўжыня 4 градусаў дугі зямнога экватара, роўная 7420,4 м; іншыя віды мілі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці Катэгорыя:Беларускія меры даўжыні Катэгорыя:Англійская сістэма мер Катэгорыя:Руская сістэма мер