Пражскія дэфенестрацыі — (, — літаральна «Пражскае выкіданне з акна») — акты выкідання людзей праз акно ў Празе ў розныя перыяды гісторыі Чэхіі. Першы адбыўся ў 1419, а другі ў 1618 годзе. Абодва выклікалі працяглы канфлікт ўнутры Чэхіі і за яе межамі. Дэфэнестрацыя з'яўляецца актам выкідання каго-небудзь ці чаго-небудзь праз акно.
Першая пражская дэфенестрацыя Першая пражская дэфенестрацыя — забойства сямі членаў гарадской рады Прагі натоўпам радыкальных гусітаў 30 ліпеня 1419. Ян Жэліўскі, гусіцкі святар у царкве Панны Марыі Снежнай, вывеў сваю паству на працэсію па вуліцах Прагі каля Новай ратушы (Novoměstská radnice) на Карлавай плошчы. Члены гарадскога савета адмовіліся вызвалиць гусіцкіх зняволеных, якія ўтрымліваліся ў няволі. Падчас шэсця працэсіі ў Жэліўскага з акна Ратушы быў кінуты камень. Wolfsgrüber, C. (1907). "The Austro-Hungarian Monarchy". The Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. Retrieved 11 August 2014. Гэта прывяло натоўп ў лютасць. Людзі ўварваліся ратушу. Апынуўшыся ўнутры залы, яны выкінулі суддзю, бургамістра і яшчэ трынаццаць чальцоў гарадской Рады з акна на вуліцу, дзе яны былі забітыя ў выніку падзення або былі дабітыя натоўпам. Wolfsgrüber, C. (1907). "The Austro-Hungarian Monarchy". The Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. Retrieved 11 August 2014
Спасылкі
Катэгорыя:XV стагоддзе ў Празе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Празе