Бі́тва пры Неў-Шапе́ль (7 сакавіка 1915 — 13 сакавіка 1915) — наступленне англійскіх войскаў, сумесна з бельгійскімі часткамі, праведзенае каля вёскі Неў-Шапель, падчас Першай сусветнай вайны. Пастаўленай мэты, а менавіта прарыва германскага фронту, англійскія войскі не дасягнулі.
Перад наступленнем У сакавіку 1915 года, англійскае камандаванне прыняло рашэнне правесці лакальнае наступленне у Неў-Шапель, задзейнічаўшы 2 армейскіх корпуса. Таксама планаваліся адцягваючыя дзеянні сіламі 2-й англійскай арміі і бельгійскімі часткамі. Французская армія аказвала падтрымку ў гэтым наступленні толькі артылерыяй.
Наступленне 7 сакавіка пасля артылерыйскай падрыхтоўкі на фронце працягласцю 3 км, англійскія войскі атакавалі пазіцыі 7-га германскага корпуса. Пасля завязаўшыхся баёў, наступаўшым атрымалася авалодаць вёскай Неў-Шапель і першай германскай лініяй абароны. Затым, каб падрыхтавацца да другой атацы, англічане былі вымушаныя прыпыніцца, што дало магчымасць германцам падцягнуць рэзервы. Наступныя напады брытанцаў паспяхова адбіваліся германцамі, якія нярэдка пераходзілі ў атаку. Наступ англічан вытхнуўся. Генерал Фрэнч, з-за страт і недахопу снарадаў быў вымушаны спыніць наступленне.
Англійская армія страціла каля 11 000 забітымі і параненымі. Наступленне пры Неў-Шапель аказалася няўдалым для саюзнікаў.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы ў Францыі Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Канфлікты 1915 года Катэгорыя:Сакавік 1915 года