thumb|Ведзьміна мятла на бярозе thumb|Ведзьміна мятла на елцы звычайныя
Ведзьміна мятла, Віхрова мятла — хвароба раслін, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі, кляшчамі, рэдка бактэрыямі. Утвараюцца часцей на дрэвах у выглядзе шчыльных пучкоў («мяцёлак») тонкіх укарочаных галінак з дробным недаразвітым лісцем. Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз механічныя пашкоджанні, роставыя пупышкі і стымулюе анамальныя роставыя працэсы: абуджэнне спячых і інтэнсіўнае развіццё прыдатачных пупышак. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, знішчэнне хворых раслін, апрацоўка фунгіцыдамі.
На Беларусі бываюць на вішні, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (узбуджальнікі — паразітныя грыбы з роду ), на хвоі і елцы (узбуджальнікі — найчасцей іржаўныя грыбы).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хваробы раслін Катэгорыя:Дэндралогія