Тырвовічы — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Заснаваны ў 1994 годзе для аховы і узнаўлення унікальнага прыроднага комплексу на поўдні Беларусі з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 1391 га. Размешчаны на стыку Столінскай водна-ледавіковай раўніны з нізіннай далінай р. Стыр.

Глебы тарфяніста- і тарфяна-балотна-глеевыя пад чорнаальховымі лясамі, дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя пад грабавымі і пясчаныя пад хвойнымі лясамі.

Лясы — каштоўныя монадамінантныя грабнякі, грабава-дубовыя, грабава-дубова-кляновыя, хваёвыя і інш. Шмат лекавых, вострапахучых раслін. У Чырвонай кнізе венерын чаравічак сапраўдны, зубніца клубняносная.

У тэрыякомплексе лось, дзік, казуля, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, воўк. Багатая арнітафаўна лясных, балотных і сінантропных комплексаў. Шмат рэптылій. У Чырвонай кнізе барсук, бусел чорны, пустальга звычайная, бугай вялікі, філін, чарапаха балотная.

Літаратура

Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Пінскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе