Заазе́р'е — гідралагічны заказнік на тэрыторыі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Створаны ў 1968 годзе як заказнік рэспубліканскага значэння для захавання ў натуральным стане балотнага масіву з тыповай для міжрэччаў стратыграфіяй тарфянікаў. Плошча заказніка складае 4286 га (1997). Размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і займае частку Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Размешчаны на вярховым балоце. У цэнтры пераважаюць хваёва-кусцікавыя раслінныя асацыяцыі, у паўночнай частцы — градава- багнавыя комплексы расліннасці. На ўскраінах пашыраны хваёва-бярозава-пушыцава-сфагнавыя асацыяцыі. На мінеральных участках пераважаюць бярозава-асінавыя лясы. У флоры заказніка каля 100 відаў раслін, у тым ліку ахоўныя чубатка пустая і зубніца клубняносная.
Літаратура
Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Бялыніцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Беларусі