Запольскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння на тэрыторыі Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Створаны ў 1979 годзе як заказнік-журавіннік рэспубліканскага значэння для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 794 га (2007)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 1833 О республиканских заказниках. Размешчаны на вярховым балоце са значнымі мінеральнымі ўчасткамі. У складзе балотнай расліннасці хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з вялікім пашырэннем журавін, хвойнікі асаковыя, асакова-сфагнавыя, багуновыя і інш. На мінеральных участках пераважаюць яловыя, бярозавыя і асінавыя лясы чарнічнага і кіслічнага тыпаў.
Літаратура
Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Віцебскага раёна Катэгорыя:Славутасці Віцебскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе