Сухая вуліца — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.

Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Размяшчэнне Вуліца праходзіць у Маскоўскім раёне Мінска ад вуліцы Калектарнай да Юбілейнай плошчы. Перасякае вуліцу Караля.

Побач з вуліцай месціцца станцыі метрапалітэна Фрунзенская і Юбілейная плошча.

Медыцынскія ўстановы На вуліцы размешчаны наступныя медыцынскія ўстановы:

Рэспубліканская клінічная стаматалагічная паліклініка Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр оталарынгалогіі. Пабудаваны ў 1982 годзе як сурдалагічны дыспансер па праекце архітэктара В. Масальскай.

1-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка Цэнтральнага раёна г. Мінска

Крыніцы

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)