Мо́дулі пру́гкасці — велічыні, якія характарызуюць пругкія ўласцівасці (пругкасць) цвёрдых цел.

Вызначаюць каэфіцыент залежнасці паміж дэфармацыяй і прыкладзенымі механічнымі напружаннямі. Пры малых дэфармацыях, калі справядлівы закон Гука, гэтая залежнасць лінейная, а модулі пругкасці з'яўляюцца каэфіцыентамі прапарцыянальнасці.

Пры расцяжэнні-сцісканні нармальнаму напружанню адпавядае модуль падоўжанай пругкасці (модуль Юнга), роўны адносінам нармальнага напружання да адноснага падаўжэння :

Напружанаму стану чыстага зруху адпавядае модуль зруху , роўны адносінам датычнага напружання да вугла зруху :

вызначае здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам формы пры захаванні аб'ёму.

Модуль аб'ёмнага сціскання (аб'ёмны модуль пругкасці) — адносіны ўсебаковага нармальнага напружання да адноснага аб'ёмнага сціскання :

характарызуе здольнасць матэрыялу супраціўляцца зменам яго аб'ёму, які не суправаджаецца зменамі формы.

Пругкія ўласцівасці цвёрдых цел характарызуе і каэфіцыент Пуасона , роўны адносінам адноснага папярочнага сціскання сячэння (пры аднабаковым расцяжэнні) да адноснага падоўжнага падаўжэння :

Для аднароднага ізатропнага цела модулі пругкасці аднолькавыя па ўсіх напрамках, для анізатропнага — пастаянныя , , маюць розныя значэнні ў розных напрамках.

Значэнні модуляў пругкасці залежаць ад хімічнага саставу матэрыялаў, іх апрацоўкі, тэмпературы. Модулі пругкасці выкарыстоўваюцца пры разліках на трываласць, жорсткасць, устойлівасць і інш.

Літаратура Модулі пругкасці // С. 511. Фридман Я. Б. Механические свойства металлов. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1974.

Катэгорыя:Тэорыя пругкасці Катэгорыя:Матэрыялазнаўства