Алея шахідаў (; да 1990 г. — Парк Кірава / Нагорны парк, ) — брацкая магіла ў Баку, дзе пахаваныя «шахіды» — у асноўным ахвяры «Чорнага студзеня» (126 чалавек) і азербайджанцы, якія загінулі ў Карабахскай вайне. На Алеі існуе таксама безназоўная магіла, у якой пахаваныя неапазнаныя целы забітых.
Гісторыя На месцы Алеі Шахідаў раней размяшчаліся мусульманскія могілкі, дзе былі пахаваныя целы ахвяр сакавіцкіх падзей 1918 года ў Баку. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1920 годзе могілкі былі знішчаны, пахаваныя целы вывезены, а на гэтым месцы быў разбіты парк імя Сяргея КіраваМайкл Сміт. Памяць аб страце і азербайджанскае таварыства .
Падзеі 1990 года У студзені 1990 года ў Нагорны парк былі перанесены з плошчы «Азадлыг» () целы людзей, якія загінулі ў ходзе трагічных падзей у ноч з 19 на 20 студзеня 1990 года. 20-21 студзеня на алеі былі выкапаны больш за 120 магіл. Пахаванне працягваліся некалькі гадзін. 22 студзеня былі пахаваныя яшчэ 50 чалавек. Трое з іх былі ахвярамі сакавіцкай разні 1918 года, целы якіх былі выяўленыя ў парку пры капанні магіл. На ўсіх трох магілах напісана «Шахіда 1918 года». На магілах і месцах смерцяў былі расстаўленыя кветкі, у асноўным чырвоныя гваздзікі, што ператварыліся ў Азербайджане ў жалобныя кветкі.
Памяць thumb|170px|Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ускладае вянок да мемарыяльнага комплексу «Алея шахідаў»
17 студзеня 2000 года прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Гейдар Аліеў выдаў указ «Аб прысваенні ганаровага звання „Шахід 20 студзеня“», у якім прыведзены поўны спіс загінулых і зніклых без вестак.
Алея шахідаў — адно з месцаў у Баку, якія, як правіла, наведваюць ганаровыя госці.
Гл. таксама Чорны студзень
Спасылкі 20 студзеня — Дзень усенароднага смутку Баку ў 1990-м Студзеньская трагедыя Ахвяры трагедыі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Баку Катэгорыя:Брацкія магілы Катэгорыя:Могілкі Баку Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Азербайджана