Андрэй Андрэевіч Каляда (нар. , вёска Панямонь, Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці — 13 кастрычніка 2022, Мінск, Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, тэатразнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук (1975).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Панямонь на Навагрудчыне.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1962). Працаваў у тэатры імя Я. Купалы, выкладаў у Мінскім педагагічным і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытутах. Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Выработка навыков выразительного чтения у студентов-филологов: (на материале белорусской литературы)» (1974). Прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў (1989—2008). Прафесар (1993).
Памёр 13 кастрычніка 2022 года ў Мінску, яго прах быў пахаваны 18 лістапада на Бромптанскіх могілках у Лонданеnovychas.online.
Навуковая праца і творчасць Даследаваў праблемы майстэрства вуснай мовы, методыку навучання выразнаму чытанню; аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў. Займаўся перакладамі мастацкай літаратуры.
Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь фінансавала стварэнне пры «Беларускім свабодным тэатры» студыі гуказапісу, адукацыйнага праекту «Fortinbras», а таксама выданне зборнікаў п’ес і аўдыёспектакляў на кампакт-дысках. Дзякуючы гэтаму, Андрэй Каляда зрабіў аўдыёзапісы раманаў Івана Мележа «Людзі на балоце», Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» і «Каласы пад сярпом тваім», аповесці Вольгі Іпатавай «Прадслава».
Сям’я Дачка ― Наталля Каляда, разам з мужам Мікалаем Халезіным ― стваральнікі «Беларускага свабоднага тэатра», пражываюць у Вялікабрытаніі. Наталля Андрэеўна вядомая як актыўная абаронца геяў у Беларусі. Унучка Андрэя Каляды Даніэла выступіла ў англійскім парламенце, выкрыўшы беларускую ўладу ў розных злачынствах.
Бібліяграфія Выразнае чытанне: Вучэбны дапаможнік для ВНУ (1970) Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў [Камплект]: [вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў] (1973) Тэхніка мовы лектара: (Дыханне, голас, дыкцыя): [Метадычны дапаможнік] (1976) Квітней, Радзіма. Красуй, жыццё: зборнік для мастацкага чытання / Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі Дом народнай творчасці (1978) Расказванне і чытанне ў дзіцячым садзе: дапаможнік для работнікаў дашкольных устаноў (1978) Практикум выразительного чтения: учебное пособие; Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт (1979) Голас партыі ― голас міру: зборнік для мастацкага чытання / Рэпертуарна-рэдакцыйная калегія Упраўлення культасветустаноў Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы; [укладальнік А. А. Каляда] (1986) Выразнае чытанне: Вучэб.дапам.для студэнтаў філалагічных фак.пед.ін-таў (1989) Мастацкае чытанне ў школе: 5―11-я класы: кніга для настаўніка (1992) Сцэнічная мова: Навучальны дапаможнік (1993) Слоўнік акцёра і рэжысёра (1995) Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі (2006) Сцэнічная мова : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці «Акцер» (2006)
Пераклады: Фёдар Дастаеўскі. Аповесці. Апавяданні (2002) Фёдар Дастаеўскі. Выбраныя творы (2004) Лялечны дом: п’есы замежных драматургаў (2006) Барыс Пастарнак. Доктар Жывага (2011). Міхаіл Шолахаў. Лёс чалавека (2011) Аляксандр Салжаніцын. Адзін дзень Івана Дзянісавіча (2011) Расповяды пра Каханне…: Любоў, Любасць, Любошчы: [апавяданні і аповесці рускіх і савецкіх класікаў] (2012) Іван Бунін. Акаянныя дні (2013) Фёдар Дастаеўскі. Д’яблы: раман з трох частак (2013) Андрэй Платонаў. Чэвенгур (2014)
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі