Бі́тва пры Вімі́ (9 красавіка 1917 — 12 красавіка 1917) — бітва паміж канадскімі і германскімі войскамі ў раёне хрыбта Вімі падчас Першай сусветнай вайны. Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі.
Увесну 1917 года, на Заходнім фронце пачалося агульнае наступленне войскаў Антанты. У красавіку падчас наступлення Нівеля, адбылася бітва пры Арасе. 9 красавіка ў наступ перайшлі брытанскія войскі, ім удалося захапіць першую абарончую лінію і уклініцца ў германскую абарону на 20-ці кіламетровым участку. Але развіць далейшы поспех яны не змаглі. Парушылася ўзаемадзеянне пяхоты з артылерыяй.
Аднак канадскім дывізіям спрыяў поспех. Умела узаемадзейнічаючы з артылерыяй канадцы да 12 красавіка поўнасцю захапілі раён Вімі. Пад Вімі брытанцы таксама выкарыстоўвалі танкі, аднак тыя завязлі ў вязкім грунце каля хрыбтоў Вімі. Але варта адзначыць частковы поспех трох англійскіх танкаў, якія без артылерыйскай падтрымкі 11 красавіка захапілі вёску Маншы.
У 1936 годзе ў раёне Вімі быў адкрыты мемарыял у памяць аб загінуўшых канадскіх салдатах падчас бітвы пад Вімі Рыжэм.
Літаратура
Alexander Turner. Vimy Ridge 1917: Byng's Canadians Triumph at Arras. — 1. — Oxford, UK: Osprey Publishing, 2005. — 96 p. — ISBN 1-841-76871-5. Gerald Nicholson. Official History of the Canadian Army in the First World War: Canadian Expeditionary Force, 1914-1919. — 2. — Ottawa: Roger Duhamel, Queen's Printer and Controller of Stationery, 1962. — 676 p.
Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Канады Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Канфлікты 1917 года Катэгорыя:Красавік 1917 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Канада ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне