Муха пакаёвая (Musca domestica) — насякомае сямейства сапраўдных мух атрада двухкрылых.
Пашырана ўсюды. Адзін найбольш пастаянных насельнікаў жылых і гаспадарчых памяшканняў.
Даўжыня да 9 мм. Цела шэрае, укрыта валаскамі. У самца брушка чорнае з жаўтаватымі плямамі па баках. Лічынкі даўжынёю да 10 мм, жаўтавата-белыя, усёедныя, развіваюцца ў гнаі, кухонных адкідах і інш. Дарослыя кормяцца разнастайнымі цвёрдымі і вадкімі рэчывамі расліннага і жывёльнага паходжання. Адкладвае да 150 яец за 1 раз, дае да 10 пакаленняў за год. Жыццёвы цыкл 10—45 сутак.
Пераносчык узбуджальнікаў кішачных інфекцый, поліяміэліту, яец гельмінтаў і інш.
Літаратура Дзерункоў А. Муха пакаёвая //
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Сапраўдныя мухі Катэгорыя:Сінантропныя віды