Дом-музей Карла Маркса () — адзіны ў Германіі музей, прысвечаны жыццю і творчасці Карла Маркса. Музей размешчаны на вуліцы () у гістарычным цэнтры горада, за 550 метраў на паўднёвы захад ад Галоўнай рыначнай плошчы.
Гісторыя Карл Маркс нарадзіўся ў гэтым доме, які служыў яго сям'і адвакацкай канторай бацькі і жылым домам (1818—1819), у 1818 годзе. Будынак пабудаваны ў 1727 годзе ў барочным стылі, у 1930—1931 гадах фасад быў рэканструяваны ў адпаведнасці з гістарычным планам.
Стварэнне музея Карла Маркса было запланавана яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Аднак пасля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 годзе дом быў канфіскаваны, а сабраны для музея архіў і асабістыя рэчы Маркса былі знішчаны.
У 1947 годзе з дапамогай Міжнароднага камітэта салідарнасці ў доме на Брукенштрасэ быў адкрыты музей Карла Маркса. У 1983 годзе да 100-годдзя з дня смерці Маркса дом-музей быў цалкам рэканструяваны, яго выставачныя залы былі пашыраны.
З 2005 года ў 23 залах музея працуе новая пастаянная выстаўка «Карл Маркс: Жыццё — Творчасць — Уплыў», якая распавядае пра Маркса як гістарычную персону, знаёміць наведвальнікаў з яго філасофскімі і эканамічнымі ідэямі, а таксама разглядае ўплыў яго прац на ход гісторыі і сучаснасць.
Спасылкі
Дом-музей Карла Маркса (Karl-Marx-Haus)
Катэгорыя:Карл Маркс Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Трыра Катэгорыя:Славутасці Трыра Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1727 годзе Катэгорыя:Музеі Германіі Катэгорыя:1727 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Германіі