Касцёл Святога Гаштала () — адзін з найстарэйшых дзеючых храмаў Прагі, размешчаны на Гаштальскай плошчы (), у гістарычным раёне Стара-Места.

Гісторыя У XII стагоддзі на гэтым месцы стаяла трохнефная раманская базіліка, рэшткі якой былі выяўлены падчас археалагічных раскопак у 1990-х гадах. Першы пісьмовы ўспамін пра храм сустракаецца ў дакументах караля Вацлава I ад 21 сакавіка 1234 года, якія тычыліся . Меркавана ініцыятарамі яе будаўніцтва былі нямецкія рыцары, але пісьмовых пацверджанняў гэтаму няма.

У XIV стагоддзі, у перыяд росквіту сярэдневяковай культуры, пачалося будаўніцтва новага гатычнага храма. Касцёл пацярпеў у час гусіцкага паўстання ў 1420 годзе і паводкі ў 1432 г., але неўзабаве быў адноўлены.

У 1689 годзе храм атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні падчас пажару. Аднаўленнем пасля пажару ў 1689—1695 гг. кіраваў архітэктар . Так гатычны касцёл набыў некаторыя рысы стылю барока. Так жа змянілася форма даху, а на званіцы з'явіўся высокі ліхтар са шпілем.

У 2010—2012 гадах была праведзена поўная рэстаўрацыя касцёла, пасля якой у ім аднавіліся набажэнствы.

Архітэктура

Касцёл Святога Гаштала ўяўляе сабой чатырохнефную базіліку з масіўнай трохпавярховай вежай, складзенай з бутавага каменя. Вежа размешчана ў паўднёва-заходнім вугле храма і ссунута адносна цэнтральнай восі, на верхняй пляцоўцы якой дагэтуль знаходзіцца звон Фларыян, адліты ў 1690 годзе мясцовым майстрам Ф. Шэнфельдам.

Пасля 1730 г. храм вытрыманы галоўным чынам у стылі барока. Унутранае ўбранне касцёла Святога Гаштала лічыцца адным з самых каштоўных здабыткаў Прагі. На сценах сакрыстыі можна ўбачыць часткова захаваны роспіс 1375 года.

Галоўны алтар створаны ў 1731 годзе ў неарэнесансным стылі. Па баках табернакля знаходзяцца рэліквіі Святога Гаштала, у тым ліку яго чэрап, які падараваў храму Карл IV. Абраз святога стварыў Ёзеф Швайвль (Josef Schweiwl) у 1884 г. Статуі Св. Яна Хрысціцеля і Святога Яна Непамуцкага па баках алтара выкананы 1731 годзе .

Захавалася алавяная купель 1585 года, а таксама барочная мэбля касцёла.

Паводле царкоўнага падання ў касцёле знаходзіцца магіла святой Агнежкі Чэшскай. Археалагічныя даследаванні ў 2010 г. размешчаных тут рэштак гэтую версію не пацвердзілі.

Спасылкі

Церковь святого Гаштала

Катэгорыя:Касцёлы Прагі Катэгорыя:Збудаванні Прагі ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Прагі ў стылі барока Катэгорыя:Старэ-Места Катэгорыя:З’явіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Празе