thumb|Подпісы Фердынанда Арагонскага, Ізабелы Кастыльскай і каралеўскага сакратара Хуана дэ Каломы пад тэкстам Альгамбрскага эдыкта
Альгамбрскі эдыкт, або Гранадскі эдыкт (ісп. Edicto de Granada) — указ караля Фердынанда II Арагонскага і каралевы Ізабелы I Кастыльскай, выдадзены ў 1492 годзе, аб выгнанні з усіх тэрыторый іх каралеўстваў тых яўрэяў, якія да 31 ліпеня гэтага года адмовяцца прыняць хрысціянства.
Гэты эдыкт быў першым у гісторыі Іспаніі, паводле якога з яе тэрыторыі выганяўся цэлы народ, які пражываў тут ужо на працягу паўтары тысячагоддзяў. Многія з яўрэяў пад наймацнейшым націскам улад прынялі каталіцкую веру (крыптаіўдзеі, якіх іспанцы пагардліва звалі маранамі). Пры гэтым яны ўвесь час знаходзіліся ў цэнтры пільнай увагі інквізіцыі, якая падазравала іх у несапраўдным пераходзе ў хрысціянства і тайнай прыхільнасці да сваёй старой рэлігіі. Многія тысячы выяўленых інквізіцыяй сапраўдных і ўяўных парушальнікаў з ліку маранаў былі асуджаны і спалены на вогнішчы (аўтадафэ).
У 1968 годзе іспанскі ўрад генерала Франка абвясціў Альгамбрскі эдыкт несапраўдным, а 1 красавіка 1992 года іспанскі кароль Хуанам Карласам I абвясціў, што ён страціў моц. У той жа дзень кароль наведаў мадрыдскую сінагогу і прасіў прабачэння за рашэнне, прынятае яго папярэднікамі амаль 500 гадоў назад. У сувязі з 500-годдзем выгнання іўдзеяў з Іспаніі іспанскі парламент у 1992 годзе зацвердзіў закон, які рэгулюе з гэтага часу адносіны паміж Іспанскай дзяржавай і саюзам яўрэйскіх абшчын Іспаніі.
Спасылкі
Катэгорыя:1492 Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі Катэгорыя:Гісторыя яўрэйскага народа Катэгорыя:Права Іспаніі Катэгорыя:Рэканкіста Катэгорыя:Рэлігійныя ганенні Катэгорыя:Гісторыя іўдаізму Катэгорыя:Антысемітызм у Іспаніі Катэгорыя:Інквізіцыя Катэгорыя:Гісторыя Гранады Катэгорыя:Эдыкты