Ігуасу () — нацыянальны парк Бразіліі і аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, размешчаны на тэрыторыі штата Парана.
Нацыянальны парк Ігуасу знаходзіцца на тэрыторыі двух краін — Бразіліі і Аргенціны. Галоўная славутасць аб'екта — вадаспады.
Вадаспады ўтвараюцца ў месцы ўпадзення ракі Параны ў раку Ігуасу. На тэрыторыі працягам каля 3 км, з двух базальтавых ступеняў вышынёй болей за 70 м адначасова абвальваюцца ўніз 275 вадзяных каскадаў. У зоне вадаспадных пырскаў расце пышная экзатычная расліннасць, у тым ліку дрэвападобная папараць, бамбук і мноства рэдкіх відаў архідэй. Гэта ўнікальнае месца ў свеце, бо на адным лапіку зямлі сабралася 5 парод лесу. Тэрыторыю парка насяляюць мноства эндэмічных відаў жывёл, а таксама відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Гл. таксама Вадаспады Ігуасу Нацыянальны парк Ігуасу, Аргенціна
Літаратура Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с. Спасылкі Official web site Official UNESCO website
Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Бразіліі Катэгорыя:Геаграфія Параны Катэгорыя:Правінцыя Місьёнес Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Бразіліі