Франкентурм () — сярэдневяковая абарончая і жылая вежа, размешчана ў цэнтры горада Трыр, за 150 метраў на захад ад Галоўнай рыначнай плошчы.

Гісторыя Вежа пабудавана ў XI стагоддзі традыцыйным для старажытных рымлян спосабам — рады бутавага каменя чаргуюцца ў ёй з цаглянымі радамі.

Сваю назву вежа атрымала ў XIV стагоддзі па імі аднаго з жыхароў — Франка фон Зенгайма. Першапачаткова вежа была пяціпавярховай, аднак у 1308 годзе яна была разабрана да вышыні ў 3,5 паверха і над ёй быў ўзведзены аднасхільны дах.

Уваход у вежу быў размешчаны высока над зямлёй, і патрапіць у яе можна было толькі па драўлянай лесвіцы, якая ў выпадку неабходнасці падымалася ўверх.

У сярэдневяковым Трыры, меркавана, было сем ці восем падобных абарончых жылых веж. Але да нашых дзён, апроч Франкентурм, дашлі толькі Іерусалімская вежа і Дом трох вешчуноў.

Доўгі час у вежы Франкентурм жылі чыноўнікі, якія былі на службе ў архібіскупа.

У нашы дні вежа, рэканструяваная ў 2007 годзе, выкарыстоўваецца для правядзення гарадскіх свят, а таксама здаецца ў арэнду для правядзення розных мерапрыемстваў — канферэнцый, выставак, банкетаў.

Спасылкі

Вежа Франкентурм (Frankenturm)

Катэгорыя:Вежы Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі Катэгорыя:Жылыя будынкі Германіі Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Германіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Трыра Катэгорыя:Славутасці Трыра Катэгорыя:Збудаванні Германіі ў раманскім стылі