Уданшань (), гара Удан — невялікі горны хрыбет у правінцыі Хубэй, які знаходзіцца недалёка ад прамысловага горада Шыянь і каля 120 км ад горада Сянфань.
Горы Уданшань знакамітыя сваімі даоскімі манастырамі і храмамі, тут быў даоскі ўніверсітэт, у якім даследавалася медыцына, фармакалогія, сістэмы харчавання, медытацыя і баявыя мастацтвы.
Геаграфія На кітайскіх картах назва «Уданшань» () адносіцца як да ўсяго горнага хрыбта (які цягнецца з усходу на захад уздоўж паўднёвага берага ракі Ханьшуй, перасякаючы некалькі раёнаў Шыяня), так і да невялікай групы вяршынь гэтага хрыбта ў межах гарадскога павета Даньцзянкоу, Шыянь. Апошняя група гор вядома як асяродак даасізмуRoad Atlas of Hubei (湖北省公路里程地图册; Hubei Sheng Gonglu Licheng Dituce), published by 中国地图出版社 SinoMaps Press, 2007, ISBN 978-7-5031-4380-9. Page 11 (Shiyan City), і карта тэрыторыі Сусветнай спадчыны Уданшань на задняй вокладцы..
Па сучасных картах найвышэйшыя пікі гор Удан дасягаюць каля 1612 метраў.
Часам горы Удан разглядаюцца як «адгалінаванне» хрыбта Дабашань, які з’яўляецца галоўнай горнай сістэмай заходняй Хубэй, Шэньсі, Чунцына і Сычуані.
Гісторыя
Вякамі горы Удан былі вядомы як важны асяродак даасізму, славуты сваімі даоскімі варыянтамі баявых мастацтваў .
Першае месца пакланення — Храм Пяці Драконаў — было пабудавана па распараджэнні імператара Тай-цзуна з дынастыі ТанAncient Building Complex in the Wudang Mountains. Пазней дабавіліся збудаванні дынастый Сун і Юань. Найбуйнейшы комплекс на гары быў пабудаваны пры дынастыі Мін (14—17 стст.), калі імператар Юнлэ распачаў тут вялікае будаўніцтва каб заручыцца падтрымкай бажаства Сюань У і даосцаў.
Храмы час ад часу прыходзілася перабудоўваць, і не ўсе з іх захаваліся. Самыя даўнія захаваныя збудаванні — Залаты Храм і Старажытны Бронзавы Храм, створаныя ў 1307. Іншыя адметныя збудаванні ўключаюць Палац Наньян (збудаваны ў 1285—1310 і пашыраны ў 1312), абгароджаны каменнаю сцяной Забаронены Горад на вяршыні (збудаваны ў 1419) і Храм Пурпурных Аблокаў (збудаваны ў 1119—26, перабудаваны ў 1413 і пашыраны ў 1803—20).
Манастыры, такія як Сад Удан , былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1994.
19 студзеня 2003 года 600-гадовы Палац Ючжэньгун у гарах Удан быў ненаўмысна спалены супрацоўнікам школы баявых мастацтваў. Агонь прарваўся ў зал, ператварыўшы ў попел тры пакоі агульнай плошчай 200 м². Пазалочаная статуя , якая звычайна размяшчалася ў Ючжэньгуне, была перанесена ў іншы будынак якраз перад пажарам і дзякуючы гэтаму пазбегла знішчэння ў агні.
Архітэктура Архітэктура комплексу спалучае ў сабе найлепшыя дасягненні кітайскай традыцыйнай архітэктуры за апошнія паўтары тысячы гадоў.
Найбольш знамянальныя збудаванні: Забаронены горад, пабудаваны на самай вяршыні гары Цяньчжу (калона, якая падпірае Неба). Горад будуецца ў той жа час, што і Забаронены горад у Пекіне, ён акружаны тоўстай каменнай сцяной і мае чатыры ўваходы. За сцяной — некалькі храмаў і на самай вяршыні — Залаты павільён. Храм Наньян Храм Пурпурных Аблокаў Храм Сына Неба
У масавай культуры Па легендах, гара Уданшань — месца ўзнікнення баявых мастацтваў, і ў прыватнасці тайцзіцюаня, хоць крытычныя даследаванні ставяць гэта пад сумненне.
З манастыром звязана хваля папулярнай культуры — фільмаў жанру ушу і літаратуры аб баявых мастацтвах. Па папулярнасці ў масавай культуры Уданшань стаіць на другім месцы пасля Шааліня.
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура Pierre-Henry de Bruyn, Le Wudang Shan : Histoire des récits fondateurs, Paris, Les Indes savantes, 2010, 444 pp.
Спасылкі
Wudang Mountain Academy UNESCO World Heritage Sites descriptions International Wudang Federation (including training in Wudangshan) Wudang Global Federation
Катэгорыя:Горныя хрыбты Кітая Катэгорыя:Свяшчэнныя горы Катэгорыя:Даоскія храмы і манастыры Кітая Катэгорыя:Хубэй Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Кітаі