Юрый Іванавіч Гальшанскі (каля  — ), прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Івана Гальшанскага-Дубровіцкага.

Біяграфія

Нягледзячы на тое, што яго бацька быў пакараны за ўдзел у змове супраць вялікага князя Казіміра, захаваў яго вотчыны, галоўнымі з якіх былі Глуск (пазнейшы Глуск-Дубровіцкі), дзе ён заснаваў драўляны Глускі замак і мястэчка, і Дубровіца. У 1525 атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта I Старога прывілей праводзіць у Глуску кірмашы.

Сям'я Юрый Іванавіч Гальшанскі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Ульяна Іванаўна Бароўская, дачка маскоўскага князя-перабежчыка Івана Васілевіча Бароўскага (пам. 1508). Другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Андрэеўнай Сангушка, дачкой старосты ўладзімірскага і маршалка Валынскай зямлі князя Андрэя Аляксандравіча Сангушка (пам. 1534) і Ксеніі-Марыі Іванаўны Астрожскай.

Дзеці:

Януш Юр’евіч Гальшанскі (пам. 1549), князь Дубровіцкі і Гальшанскі (1536—1549), вялікі стольнік літоўскі (1540), ваявода кіеўскі (1542—1544) і троцкі (1544—1549) Фёдар Юр'евіч Гальшанскі (пам. каля 1528) Уладзімір Юр'евіч Гальшанскі (пам. 1545), спраўца Кіеўскага ваяводства (1543) Багдана Юр'еўна Гальшанская (пам. да 1558), жонка князя Фёдара Міхайлавіча Вішнявецкага (пам. 1549) Сямён Юр'евіч Гальшанскі (пам. 1556), князь Дубровіцкі і Гальшанскі (1549—1556), вялікі стольнік літоўскі (1555) Анастасія Юр'еўна Гальшанская (пам. 1561), жонка князя Кузьмы Іванавіча Заслаўскага (пам.1556) Андрэй Юр'евіч Гальшанскі (пам. каля 1547) Марыя Юр'еўна Гальшанская (пам. 1586), 1-ы муж Андрэй Якубавіч Монтаўт, 2-і муж Міхаіл Тышкавіч Казінскі і 3-і муж князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі (1528—1583) Соф'я Юр'еўна Гальшанская (пам. пасля 1594), жонка кашталяна навагрудскага, князя Аляксандра Іванавіча Палубінскага (? — 1608). Фядора Юр'еўна Гальшанская (пам. да 1576), жонка старосты рагачоўскага і пінскага, князя Багдана Васілевіча Саламярэцкага (пам. 1565) Алена Юр'еўна Гальшанская (пам. да 1557), жонка ваяводы падляшскага і навагрудскага Паўла Іванавіча Сапегі (каля 1490—1579) Ганна Юр'еўна Гальшанская (пам. 1583), жонка Елізара Кірдзея-Мільскага.

Зноскі

Літаратура

Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895

Юрый Іванавіч Гальшанскі