Аляксей Іваноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 8 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Вышэйшай лігі.
У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага абаронцы. У студзені 2017 года быў выкуплены брэсцкім клубам. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць за дубль.
У пачатку 2018 года прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасля чаго ў лютым 2018 года далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сезон 2018. У «Промні» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Брэст.
У першай палове 2019 года выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам і неўзабаве ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мінск». У 2019 годзе звычайна гуляў у стартавым складзе мінчан, а ў сезоне 2020 часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе каманды, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб.
У студзені 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі», з трэнерам якой Іванам Біёнчыкам працаваў раней у «Промні» і «Гомелі». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Сан-Марына.
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі левага абаронцы.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д1 Мінск 1 0 2015 Д1 Мінск 1 0 2016 (1) дубль Мінск 15 2 2016 (2) Д1 Дынама 15 0 2017 Д1 Дынама 10 1 2018 Д1 Прамень 26 1 2019 (1) дубль Дынама 4 1 2019 (2) Д1 Мінск 8 0 2020 Д1 Мінск 8 0 2021 Д1 Гомель 23 2 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 13 0 2023 Д1 Славія 27 4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр