Дрэвагу́бца, або чырвонапузырнік (Celástrus) — род кветкавых раслін сямейства брызглінавых. Каля 30 відаў.

Арэал Пашыраны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальный АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і 1 форма. рэкамендаваны для зялёнага будаўніцтва.

Батанічнае апісанне

Дрэвавыя густагалінастыя ліяны з доўгімі цыліндрычнымі парасткамі. Лісце простае, эліпсападобнае, бліскучае, цёмна-зялёнае, увосень ярка-жоўтае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, зеленаватыя, у пазушных мяцёлках. Плод — каробачка. Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Выкарыстанне Выкарыстоўваюць для вертыкальнага азелянення. Нельга высаджваць каля дрэў і кустоў (парасткі дрэвагубцы сціскаюць ствол і расліна-апора гіне, адсюль назва роду).

Некаторыя віды

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Брызглінавыя